29.10.2026
Падарожжа да родных вытокаПад такой назвай праходзіла захапляльнае падарожжа ў мінулае і сучаснасць Івянца – гарадскога пасёлка з багатай гісторыка-культурнай спадчынай, вядомай сваімі архітэктурнымі помнікамі і прыроднымі прыгажосцямі.👍Штогод прафсаюзным камітэтам сумесна з адміністрацыяй у мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, патрыятычнага выхавання, фарміравання ў моладзі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы актыўнай грамадзянскай пазіцыі, здаровага ладу жыцця, павышэння каманднага духу і пашырэння кругагляду арганізуецца і праводзіцца мерапрыемства для маладых спецыялістаў, якія зусім нядаўна сталі членамі вялікага калектыву.Так і сёлета дружнай кампаніяй з маладых спецыялістаў, спартсменаў, актыўнай моладзі ўстановы і калег з Маладзечанскай станцыі МАЦСМП адправіліся ў шлях. Але, перш наведалі 🔥брацкую магілу савецкіх воінаў, партызан, партыйных савецкіх работнікаў у Маладзечне, загінуйшы ў час ліхалецця ВАВ, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць герояў.Па шляху руху цікава было даведацца пра гісторыю горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна, пра Налібоцкую пушчу і яе насельнікаў. (Налібоцкая пушча – найбуйнейшы лясны масіў не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы).У гарадскім пасёлку Івянец экскурсійная праграма складалася з прагулкі па старажытным мястэчку, заснаваным яшчэ ў часы ВКЛ пры князі Вітаўце, знаёмства з жыццём і побытам мясцовых жыхароў, а таксама з яго велічнымі храмамі. Наведалі Царкву Святой Еўфрасінні, пабудаваную ў канцы 1990-х гадоў на месцы былога праваслаўнага разбуранага храма. Палюбаваліся на Касцёл Святога Міхала Арханёла – выдатны помнік архітэктуры віленскага барока і галоўная славутасць Івянца.Пасля адправіліся ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры. У музеі захоўваецца самая вялікая ў краіне калекцыя ікон, мастацкіх тканін, народных строяў, керамікі і шкла. Тут пазнаёміліся з гісторыяй івянецкай керамікі, нацешыліся творчасцю разьбяра па дрэве А. Пупко і наведалі майстэрні «Ткацтва» і «Ганчарная майстэрня». Майстар-ганчар ствараў посуд з гліны, а ткачыха паказала, як вырабіць ільняную нітку і выткаць ручнік-абярэг.Далей паехалі на тэрыторыю сядзібна-паркавага комплексу, які ўяўляе сабой помнік эклектычнай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Тут нас чакалі майстэрні па апрацоўцы драўніны, «Кузня» і «Музей местачковага побыту», які раскрывае атмасферу мінулага. Там жа, разам з Базылем Жлуктоўскім і ансамблем «Вербіца» адправіліся ў вясёлае і захапляльнае падарожжа па беларускіх традыцыях, танцах і песнях.Гэты дзень стаў для ўсіх унікальным святам па-беларуску з павагай ды родных традыцый!














